У Кемераве затрымалі генеральнага дырэктара ААТ «Кемераўскі кандытарскі камбінат» Юлію Багданаву. Гэтая кампанія з'яўляецца ўласнікам гандлёвага цэнтра «Зімовая вішня», у якім 25 сакавіка адбыўся пажар. Гэта вынікае з паведамлення, апублікаванага на сайце Следчага камітэта.

ria.ru

ria.ru

«Падчас следства ўстаноўлена, што Багданава, адказная за пажарную бяспеку, неаднаразова была паведамленая сваімі падначаленымі пра недахопы сістэмы супрацьпажарнай бяспекі будынка. Багданава пры гэтым, цалкам займаючыся толькі здачай у арэнду новых гандлёвых плошчаў, не прадпрымала ніякіх мер да ліквідацыі недахопаў супрацьпажарнай бяспекі», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Сьледчыя ўжо правялі ператрус па месцы жыхарства затрыманай, у найбліжэйшы час ёй маюць намер прад'явіць абвінавачанне па частцы 3 артыкула 219 Крымінальнага кодэкса: парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, што пацягнула смерць двух і больш асоб. Максымальнае пакаранне, прадугледжанае за гэтае злачынства — да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?