У нядзелю, 1 красавіка, каталікі і пратэстанты святкуюць Вялікдзень. Напярэдадні ў суботу ў храмах пройдуць урачыстыя вігіліі, паведамляе catholic.by

У Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі, што на плошчы Свабоды, вігілія пачнецца ў 21:45 і будзе транслявацца на тэлеканалах «Беларусь-1» і «Беларусь-24»

У касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы пасхальная вігілія пачнецца ў 21:00

У парафіі Узвышэння Святога Крыжа (на Кальварыі) у 21:00, у Чырвоным касцёле (св. Сымона і Алены) а 20-й гадзіне.

Таксама а 20-й пачнецца пасхальная вігілія ў парафіі св. Яна Хрысціцеля, што ў Серабранцы.

У Лошыцы (парафія Маці Божай Ружанцовай) а 21-й, у Каменнай Горцы — (парафія Маці Божай Будслаўскай) — а 19-й.

Падрабязны расклад службаў у пятніцу — нядзелю можна знайсці на catholic.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0