З кастрычніка ўсе абаненты тэхналогіі WLL, якая даецца «Белтэлекамам», могуць падключыцца да шырокапалоснага доступу ў інтэрнет (гандлёвая марка byfly). Кожнаму абаненту даступныя тарыфныя планы з памегабайтнай тарыфікацыяй.

Апрача таго, паведамляе прэс‑служба «Белтэлекама», у спіс паслуг уключана цяпер і факсімільная сувязь. Раней абанентам WLL сталі даступныя дадатковыя віды абслугоўвання, што значна пашырыла пералік паслуг для бесправоднага абаненцкага доступу.

Тэрміналы WLL дазваляюць забяспечыць нашых абанентаў як тэлефоннай сувяззю, гэтак і доступам у інтэрнет на аснове бесправодных тэхналогій.

Дагавор на падключэнне да інтэрнета і карыстанне факсімільнай сувяззю можна заключыць у аператараў сэрвісных цэнтраў «Белтэлекам».

Як ужо паведамлялася, за год «Белтэлекам» падключыў 25 тысяч абанентаў з дапамогай тэхналогіі WLL (Wireless Local Loop) — бесправоднае падключэнне стацыянарнага тэлефона дома або ў офісе да фіксаванай тэлефоннай сеткі з дапамогай спецыяльнага тэрмінала. Тэхналогія прымяняецца для забеспячэння абанентаў тэлефоннай сувяззю ў аддаленых і цяжкадаступных населеных пунктах.

Праект рэалізуецца сумесна з аператарам сотавай сувязі Diallog з выкарыстаннем стандарта CDMA‑2000 у дыяпазоне частот 450 МГц. Падключэнне першых абанентаў пачалося ў верасні 2007 года.

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» створана 3 ліпеня 1995 года. Ажыццяўляе перадачу звестак па камутуемай сетцы агульнага карыстання, доступ да міжнародных і беларускіх рэсурсаў інтэрнета, дае ў карыстанне міжнародныя лічбавыя патокі і каналы практычна любой ёмістасці, забяспечвае роўныя ўмовы працы аператараў мабільнай сувязі Беларусі шляхам падключэння іх да міжнароднай станцыі, дае міжгародны і міжнародны роўмінгі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?