Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Дзяржынскі раён Мінскай вобласці, піша БелТА.

Плануецца, што на тэрыторыі ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» кіраўнік дзяржавы наведае малочнатаварны комплекс «Вязанка». Тут яго праінфармуюць аб сацыяльна-эканамічным развіцці Мінскай вобласці і Дзяржынскага раёна, а таксама агракамбіната. Размова таксама пойдзе аб працы жывёлагадоўчай галіны ў Беларусі.

Таксама чакаецца, што ў Дзяржынскім раёне Лукашэнка наведае аквакультурную гаспадарку, дзе яму паведамяць аб выкананні даручэнняў па арганізацыі вытворчасці ў Беларусі каштоўных парод рыб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0