31 сакавіка надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты. Чакаюцца дажджы і мокры снег. Ноччу і раніцай -5.. + 1°С, удзень +2.. + 8°С; па паўднёвым захадзе днём +9.. + 13°С.

1 красавіка, у нядзелю, тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам цёплай паветранай масы з поўдня Еўропы. Кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах па захадзе моцныя. Ноччу ад -2°С па паўночным усходзе да + 9°С па паўднёвым захадзе краіны, максімальная днём +4.. + 11°С, па поўдні +12.. + 15°С.

2 красавіка надвор'е будзе вызначаць цыклон, які перамяшчаецца праз тэрыторыю Беларусі на Пскоўскую вобласць. У многіх раёнах пройдуць ападкі (дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег), ноччу і раніцай месцамі моцныя ападкі.

Чакаецца моцны парывісты вецер, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра на працягу сутак + 2.. + 9°C

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0