Мінчук Яўген Батура раніцай 30 сакавіка зрабіў некалькі здымкаў недалёка ад будынка пасольства Расійскай Федэрацыі на вуліцы Нававіленскай.

У кантэйнерах ад смецця аказаліся кветкі і цацкі, якія беларусы неслі да пасольства Расіі пасля трагедыі ў Камерава, калі ў выніку пажару ў гандлёвым цэнтры «Зімняя вішня» загінула 64 чалавекі.

У прыёмнай пасольства Расіі «Нашай Ніве» паведамілі, што каля дыпламатычнага прадстаўніцтва проста няма смеццевых кантэйнераў. «Усё, што прыносілі людзі, было сабрана і аднесена на тэрыторыю пасольства», — сказалі ў прыёмнай.

На пытанне, ці несапраўдныя тады фатаграфіі, што зрабіў мінчук Батура, у пасольстве адказваць адмовіліся.

Акцыю салідарнасці ля пасольства Расіі арганізоўвала «Белая Русь». Шмат кветак неслі простыя грамадзяне нашай краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?