Праграміст Андрэй Кірыленка, работнік стартапа Juno, які прыцягнуў увагу інтэрнэт-карыстальнікаў брыдкім допісам, прысвечаным святкаванню стагоддзя БНР ля Опернага, вырашыў звярнуцца да юрыста. У сваім «Жывым Журнале» Кірыленка піша, што ён выдаліў свой скандальны пост.

Таксама Кірыленка патлумачыў, што пост быў наўмысна правакацыйным, і ніякіх заклікаў да тэрактаў і гвалту ён не рабіў.

У каментарах скандальны праграміст адзначыў, што кожнае сваё публічнае выказванне і дзеянне ён робіць пры ўхвале адваката. А ў адным з каментароў ён нават выбачыўся: 

«Публічныя прабачэнні ўсім тым, хто ўспрыняў напісанае як заклікі да тэракта ў дачыненні да іх»,

— піша Кірыленка.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?