Эдуард Пальчыс даў справаздачу па грашовых сродках, якія былі сабраны і выкарыстаны ў ходзе арганізацыі кампаніі #БНР100 і свята каля Опернага Тэатра. Агульная сума сабраных сродкаў дасягае амаль 54 000 рублёў, з іх:

— 36 860 рублёў праз краўдфандынгавую платформу Talaka.by.

— 14 000 рублёў унеслі спонсары: генеральны партнёр БелаПАН, а таксама — Цесляры, гульнявая пляцоўка QUVALDA, інтэрнэт-каталог беларускага бізнэсу SVAJE.BY і крама «Мой модны Кут».

— 3000 рублёў пералічылі наяўнымі прама ў рукі, на банкаўскія карты і сэрвісы электронных грошай.

Сцэна, гук, экран, генератары і г.д. — за 24 000 рублёў.

Тэхнічныя патрэбы музыкаў і музычны складнік — 6240 рублёў.

Друк прома-прадукцыі, друк банэраў, рэклама ў сацыяльных сетках, выраб відэаролікаў і г.д. — 8783 рублі.

Цэлая каманда SMM-шнікаў і таргетолагаў бясплатна працавала ва ўсіх сацыяльных сетках, ахопліваючы сотні тысяч беларусаў. Вынікам гэтага і стала ад 30 да 50 тысяч наведвальнікаў, большасць з якіх прыйшлі на Дзень Волі ў першы раз.

Прыбіральні — 5105 рублёў.

Ахова, арганізацыя фудкорт, харчаванне валанцёраў, інфацэнтр, арэнда рацый, бэйджы і г.д. — 2809 рублёў.

Непасрэдна сцэну аберагаюць 15 чалавек прафесійнай канцэртнай аховы, але акрамя гэтага ў нас працавала каля 50 чалавек дружыны і каля 60 валанцёраў.

Мерапрыемства перад Днём Волі — 2400 рублёў.

Дапамога ў правядзенні свята ў рэгіёнах — 1635 рублёў.

Брэст, Гродна, Гомель, Магілёў, Люблін, Слуцк, Баранавічы — #БНР100 ахапіў не толькі Мінск.

Падаткі, камісіі і г.д. — 2945 рублёў.

Аплата працы каманды #БНР100 — 0 рублёў.

Такім чынам, людзі самі сталі арганізатарамі першага стагоддзя БНР. А гэта значыць, што ўсё толькі пачынаецца…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0