ria.ru

ria.ru

Гендырэктар ААТ «Кемераўскі кандытарскі камбінат» (уладальнік ТРЦ «Зімовая вішня») Юлія Багданава з мэтай прыцягнення новых арандатараў неаднаразова праводзіла перапланіроўку гандлёвага цэнтра. Пра гэта на пасяджэнні Заводскага раённага суда паведаміў прадстаўнік пракуратуры Кемераўскай вобласці, піша «Інтэрфакс».

Юлія Багданава была затрыманая 29 сакавіка пасля допыту.

«Падчас следства ўстаноўлена, што Багданавай, адказнай за пажарную бяспеку, падначаленыя неаднаразова паведамлялі пра недахопы сістэмы супрацьпажарнай бяспекі будынка. Багданава пры гэтым, цалкам займаючыся толькі здачай па арэндзе новых гандлёвых плошчаў, не прадпрымала ніякіх мер да ліквідацыі недахопаў супрацьпажарнай бяспекі», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Пажар у ГЦ «Зімовая вішня» адбыўся 25 сакавіка. У выніку загінулі 64 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0