01.04.2018 / 08:43

Кемераўскі губернатар Аман Тулееў падаў у адстаўку 37

Губернатар Кемераўскай вобласці Аман Тулееў падаў у адстаўку. Пра гэта паведамляе ria.ru са спасылкай на рэгіянальную адміністрацыю.

Фота ТАСС.

73-гадовы Тулееў узначальваў вобласць з 1997 года. Патрабаванні яго адстаўкі ўзмацняліся праз стан здароўя губернатара, якому цяжка стаяць без дапамогі, і яго рэплік у адрас удзельнікаў мітынгу пасля пажару ў ГЦ «Зімняя вішня». Ён назваў сваякоў загінулых «бузацёрамі».

Падчас сустрэчы з жыхарамі вобласці Уладзімір Пуцін, адказваючы на пытанне аб адстаўцы Тулеева, заявіў, што гэта «не робіцца для чырвонага слоўца на фоне трагедыі». Ён адзначыў, што для пачатку трэба высветліць, хто вінаваты ў тым, што здарылася.

Пажар у гандлёвым цэнтры адбыўся 25 сакавіка. У выніку трагедыі загінулі 64 чалавекі, сярод якіх 41 дзіця.

Амангельды Тулееў да 2000 года быў у Кампартыі, а пасля перайшоў у «Адзіную Расію», але нязменна кіраваў Кузбасам.

2
Руслан / Адказаць
01.04.2018 / 08:50
Аман Тулеев (видеообращение):

"Уважаемые кузбассовцы, я сделал все, что мог. Встретился с семьями погибших, постарался решить вопросы с оказанием помощи. Еще раз приношу самые глубокие соболезнования. Но надо же жить, дальше жить. Жить, чтобы хранить память о тех, кого мы потеряли"
"Считаю для себя правильным, осознанным, единственно верным решением, потому что с таким тяжелейшим грузом на посту губернатора, ну нельзя, морально нельзя"

... вышли на митинг, требуя отставки губернатора Амана Тулеева и президента России Владимира Путина.

Тулеев заявил, что недовольные, вышедшие на площадь – "вообще не родственники погибших, это те, кто постоянно бузотерит".

Ну и как вам такое?
Ясно Абсолютно, что существует сговор - Путин не примет "добровольную отставку" этого пройдохи...
0
HHH / Адказаць
01.04.2018 / 08:54
Даўным-даўно пара гэтаму камуняку. І ўсёй астатняй камарыльлі таксама!
4
Лёха Головин (Минск) / Адказаць
01.04.2018 / 08:56
Что значит - Подал в отставку  ?? Это - как понимать ?! ... То есть против него --не будет возбуждено Уголовное Дело и он останется на Свободе ?!  Так - что ли ?!!!.......
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру