01.04.2018 / 09:05

Карпаў адказаў на заклік Каспарава байкатаваць ЧС-2018 20

Дванаццаты чэмпіён свету па шахматах Анатолій Карпаў у эфіры НСН пракаментаваў заклік Гары Каспарава байкатаваць чэмпіянат свету па футболе ў Расіі.

«Такія спантанныя рашэння досыць характэрныя для Гары Кімавіча. Ён цяпер жыве ў ЗША і працуе з таго боку», — сказаў Карпаў.

«Жаданне было вялікае — адабраць у Расіі права на правядзенне ЧС-2018. Але маштабная акцыя правалілася. Цяпер будуць дзейнічаць па дробязі», — дадаў Карпаў, каментуючы заклік Каспарава.

Раней у суботу 13-ты чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў заклікаў краіны да палітычнага байкоту ЧС-2018 у Расіі. Раней з такімі заклікамі выступілі ўлады Вялікабрытаніі, якія абвінавацілі Маскву ў датычнасьці да атручвання ў Солсберы экс-супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі. Да байкоту далучылася Ісландыя, таксама на цырымоніі адкрыцця ЧС-2018 не будзе прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Акрамя таго, магчымасць байкоту мундыялю разглядаюць ўлады Швецыі і Даніі, дадае lenta.ru.

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе ў 11 гарадах Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 года.

8
Мрук / Адказаць
01.04.2018 / 09:25
Ну, ад улюбёнца Брэжнева іншага чакаць і не выпадала. Ён па-ранейшаму дзеліць сьвет на "нашых" і "нянашых", а не на "прайдзісьветаў" і "сумленных". Дзе быў той Карпаў, калі Каспарава ў Расіі вязалі і садзілі на суткі?
7
Вектор / Адказаць
01.04.2018 / 09:52
Как вспомнил этот гнусавый голос. Член КПСС по шахматам. 
3
вядома / Адказаць
01.04.2018 / 11:05
Адразу пасля сочынскай алимпияды "гэтыя" захапили Крым,а што выдумаюць пасля "футболу"???
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру