01.04.2018 / 13:19

Базавая арэндная велічыня павялічылася з 1 красавіка

Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка павялічваецца да Br16,11, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада. Раней базавая арэндная велічыня складала Br15,2.

Базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Гэта датычыцца ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных пабудоў, ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак, уключаючы капітальныя будынкі, ізаляваныя памяшканні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру