01.04.2018 / 15:19

Якія спецыялісты будуць запатрабаваныя ў будучыні 10

Якія спецыялісты будуць карыстацца попытам у будучыні? Ці застануцца на піку папулярнасці дакладныя навукі? Такія пытанні задаюць сабе многія школьнікі і студэнты. Гэтай праблеме была прысвечаная размова спецыялістаў у літоўскім выданні Žinių radijas, піша DELFI.lt.

Попытам будуць карыстацца інжынеры, аналітыкі, тэхнолагі, спецыялісты ў сферы ІТ.

Аднак школьнікі ўсё яшчэ занадта вузка разумеюць што такое інжынер: «Многія думаю, што інжынер павінен выконваць пэўную працу, напрыклад, стварыць прадукт, які больш эфектыўна будзе замешваць цеста ў пякарні». «Важна ставіцца да інжынерыі не толькі як да спецыяльнасці, але і як да набору кампетэнтных ведаў», — лічаць суразмоўцы выдання.

Цяпер мала быць добрым інжынерам, трэба крыху разбірацца ў фінансах, сацыяльных навуках, каб усё аб'ядноўваць, ствараючы прадукт.

У гэтым і сутнасць: аб'яднанне розных сфер кампетэнтнасці, каб канцэнтравацца на дзейнасці, якая стварае самы высокі ВУП», адзначаюць эканамісты.

Працадаўцы хочуць, каб інжынеры валодалі замежнымі мовамі, былі сацыяльна адчувальнымі, разбіраліся б у псіхалогіі. Таму мала быць спецыялістам у адной нейкай вузкай сферы.

«Вузкая спецыялізацыя, верагодна, будзе перададзена робатам, а аб'яднанне спецыялізацый стане хлебам людзей», — лічаць суразмоўцы выдання,

Асноўнай здольнасцю, якая будзе высока цаніцца, стане здольнасць да навучання.

Навучанне на працягу ўсяго жыцця — гэта пастаянны працэс, важны для кожнага з нас, лічаць літоўскія спецыялісты.

3
21 век / Адказаць
01.04.2018 / 15:38
Все зависит от будущего. в России на натуральное хозяйство переходят и надсмоторщиков с втюхивальщиками,  для которых нужно будет много рабочего скота. 
1
Хлапец-беларус / Адказаць
01.04.2018 / 15:38
Потребуются хорошие следователи, прокуроры и судьи для работы на трибунале "По преступлениям лукашизма".
0
Ёпрст / Адказаць
01.04.2018 / 16:06
Нам казалі на нашым фізфаке у ЛГУ, што галоўная задача нашай адукацыі як фізікаў - навучыць нас думаць, і таксама даць самыя сучасныя веды у фізіцы, гэта абавязкова, але на першым месцы менавіта навучыць думаць!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру