01.04.2018 / 15:40

Лукашэнка сфатаграфаваўся з юнымі хакеістамі: Коля на каньках абагнаў ростам тату 51

Аляксандр Лукашэнка паўдзельнічаў у цырымоніі закрыцця турніру па хакеі «Алімпійскія надзеі», перадае БЕЛТА.

У турніры перамоглі мінскія «Грыфоны», за якіх гуляе Мікалай Лукашэнка. Другое месца заняла каманда «Алімп» з Брэсцкай вобласці, трэцяе — мінскі «Мядзведзь». На чацвёртай пазіцыі размясцілася лядовая дружына «Міраж» з Магілёўскай вобласці.

Кіраўнік дзяржавы цёпла прывітаў усіх удзельнікаў і сфатаграфаваўся з імі.

«Такія турніры праводзім таму, што гэта аматары: яшчэ маленькія, пачаткоўцы. Можа, яны і стануць калісьці прафесіяналамі ў гэтым ужо не толькі мужчынскім спорце (жанчыны пачалі падціскаць ў хакеі). Раней правялі «Залатую шайбу», у якой бралі ўдзел тысячы дзяцей розных узростаў. Мы далі магчымасць усім жадаючым і тым, хто любіць хакей паказаць сваё майстэрства.

У фінале «Залатой шайбы» тады перамагла каманда «Мядзведзь», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — У турніры «Алімпійскія надзеі» чатыры лепшыя каманды тых спаборніцтваў ізноў скрыжавалі свае клюшкі. «Грыфоны» мелі магчымасць узяць рэванш за паразу ў «Залатой шайбе». Яны зрабілі гэта годна.

Гледзячы на вас усіх, падумаў, напэўна, будзем хутка змагацца ў фінале чэмпіяната свету. Бо пасля завяршэння выступлення за нацыянальную зборную Антоненкі, Мезіна, Стася, Міхалёва — прорва. Вы — наша надзея і не толькі алімпійская».

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў удзельнікаў з завяршэннем турніру, падзякаваў трэнерам за падрыхтоўку гульцоў і параіў прайграўшым не засмучацца, «бо паразы загартоўваюць характар».

Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў бацькам за падрыхтоўку хлопцаў. «Без вас іх не было б тут. Ведаю, колькі працы і цярпення адымае падрыхтоўка хакеіста. Паверце, гэта ўсё акупіцца ў сто разоў. Хлопцы вырастуць сапраўднымі патрыётамі нашай краіны», — упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама пажадаў усім удзельнікам турніру шчасця, поспехаў і новых перамог.

3
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
01.04.2018 / 15:53
Вось куды нашы грошы сыходзяць .
8
Вектор / Адказаць
01.04.2018 / 16:00
И рядом прынц.
3
Палясоўшчык / Адказаць
01.04.2018 / 16:11
Любіць хакеістаў змены :
Мо,сабе знойдзе замену ?
Паказаць усе каментары/ 51 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру