01.04.2018 / 19:51

БАТЭ стартаваў з перамогі  4

Згуляны першы тур чэмпіяната краіны па футболе ў вышэйшай лізе. У нядзелю, 1 красавіка, прайшлі тры матчы.

Нязменны чэмпіён краіны БАТЭ прымаў дэбютанта лігі «Смалявічы» і мінімальна перамог 1:0 (Бага, 19-я хвіліна). 

«Іслач» — «Тарпеда-Мінск» — 1:1, «Гарадзея» — «Дняпро» — 1:2.

З пяці матчаў, што прайшлі ў пятніцу і суботу, чатыры завяршыліся ўнічыю. Перамагло толькі мінскае «Дынама».

У наступным туры БАТЭ гуляе 6 красавіка ў гасцях з «Мінскам», мінскае «Дынама» дома з «Іслаччу» (7 красавіка), а брэсцкае — з «Промнем» (5 красавіка).

3
Рыгоравіч / Адказаць
01.04.2018 / 20:44
Пакалечаць адзін аднаго ў гэтым чампіянаце БАТЭ-Дынама Менск-Шахцёр.
Надта  нездаровая канкурэнцыя паміж імі, 
а гэтаму будуць спрыяць яшчэ і  8 мінскіх клубаў з 13-ці астатніх. 
З імі лягчэй дамовіцца. Усе мясцовыя.
   Тарпеда Жодзіна як заўсёды на БАТЭ йграць будзе. Слуцак на Шахцёр. Мінск на Дынама Мінск. (Хаця, менавіта ў такі сэзон могуць і змяніць прыярытэты)
Шкада пяцёрку немінскіх клубаў, - Віцебск, Днепр, Нёман, Гомель, Дынама Брэст. Без віны вінаватымі ў гэтай бойцы будуць, і безумоўна  трайным мурам ад п'едэстала адгароджанымі. Адзін у полі не воін, а тут цэлых тры клана арудаваць будуць супраць кожнага немінскага.
5
Витень / Адказаць
02.04.2018 / 08:33
ПсевдочемпионЛАТЭ
2
Žvir / Адказаць
02.04.2018 / 09:37
Рыгоравіч, naūkol zmova ? Chalodny duš viernie Vas da reaļnasci. :)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру