01.04.2018 / 21:53

11-гадовая дзяўчынка ў эфіры расійскага ТБ паправіла Максіма Галкіна: «Я з Беларусі, а не Беларусіі» ВІДЭА 187

11-гадовая цымбалістка са Смаргоні Настасся Ванеева стала ўдзельніцай расійскага забаўляльнага шоу «Лепш за ўсіх».

Яна старалася не рэагаваць на плоскія жарты вядучага Максіма Галкіна, але калі той сказаў «Беларусія», выправіла яго: «З Беларусі. Правільна казаць «з Беларусі».

Галкін зноў вырашыў пажартаваць: «Дзяўчынка са СмОргані». Але Настасся яго зноў выправіла: «Са СмаргОні».

Падчас выступу Настассі на цымбалах парвалася струна, але яна пад апладысменты працягнула выступ.

БЮ

10
ДЭ / Адказаць
01.04.2018 / 21:55
Умніца
9
Цікаўны / Адказаць
01.04.2018 / 21:57
Ордэн "Айчыны" ў студыю!
6
опт / Адказаць
01.04.2018 / 21:58
Малайчынка!
Паказаць усе каментары/ 187 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру