24.04.2018 / 10:45

Апошні шанец паспець: распродаж кніг і часопісаў ад Arche 1

Рэдакцыя Arche ладзіць традыцыйны велікодны распродаж. Сёлета на яго выстаўленая рэкордная колькасьць выданьняў — 62 папяровыя й 41 электроннае (у фарматах PDF і EPUB)

Тэматыка самая разнастайная: гісторыя, паліталёгія, сацыяльныя навукі, лінгвістыка, літаратура й мастацтва, крытыка. 

У электронным выглядзе прапануюцца рэдкія й папулярныя выданьні, папяровыя наклады каторых ужо скончыліся.

Гэтая акцыя — цудоўная магчымасьць, якая здараецца раз на год, набыць нарэшце тое, што вы даўно хацелі, але з розных прычынаў адкладалі. Большасьць выданьняў прапануецца з адчувальнымі зьніжкамі — да 65%!

Некаторыя кнігі й часопісы выстаўляюцца на акцыю ўпершыню!

Выданьні ў рамках прапановы можна заказаць да 22 красавіка 2018 г.

Гэтыя ды многія іншыя цікавыя выданні па зніжаных цэнах — на сайце Arche.

0
Cтас / Адказаць
24.04.2018 / 11:46
У "Тлумачальным слоўніку беларускай мовы" сказана, што:

ШАНЕЦ - гэта "часовае палявое ўмацаванне",
а ШАНС - "умова, якая можа забяспечыць удачу, поспех, магчымасць".

Што вы вырабляеце з беларускай мовай, спадары эНэНаўцы?
 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру