Грамадства117117

Былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта Леў Крыштаповіч: Беларусь — гэта Расія

Заходнерусіст Леў Крыштаповіч, які доўгі час працаваў у Інфармацыйна-аналітычным цэнтры пры Адміністрацыі прэзідэнта, выступіў з артыкулам «Беларусь — гэта Расія са знакам якасці». Відавочна, што ў загалоўку перафармуляваная цытата Аляксандра Лукашэнкі, што «беларусы — гэта рускія са знакам якасці».

Крыштаповіч называе геапалітычнай «катастрофай» развал СССР. Беларусь і іншыя краіны, якія ўтварыліся ў выніку гэтага развалу, Крыштаповіч называе «абломкамі катастрофы». «Фактычна — гэта ўдзельныя княствы, якія аказаліся пад кіраваннем з боку Захаду».

На думку Крыштаповіча, сённяшняя «Саюзная дзяржава» Беларусі і Расіі сябе вычарпала і прыспеў час інтэгравацца больш глыбока. «Па-за рамкамі саюзнасці як беларуская, так і расійская дзяржаўнасць непаўнавартасная, «ушчэрбная», абцяжараная геапалітычнай катастрафічнасцю, дэзінтэграцыйная».

Навуковец бязлітасна крытыкуе Еўрасаюз, маўляў, ні ў якім разе туды ісці не варта. «Еўрасаюз у цяперашні час з'яўляецца выключна рэакцыйным, алігархічным утварэннем, якое дзейнічае ў рэчышчы стварэння аднапалярнага свету». Толькі ў аб’яданні з Расіяй Крыштаповіч бачыць «нацыянальную ідэю» беларусаў.

«Неабходна прызнаць, што ўвесь нерв беларускага жыцця звязаны з Расіяй. Ён звязаны з Расеяй не толькі эканамічна, але і ментальна, лёсавырашальна», — мяркуе заходнерусіст.

«Ва ўмовах антырасейскіх санкцый Рэспубліка Беларусь павінна быць яшчэ больш цесна звязана з Расіяй, бо калі не ўстаіць Расія, то абрынецца і Беларусь. Стабільнасць і развіццё Беларусі неаддзельныя ад стабільнасці і прагрэсу Расіі. Будучыня Беларусі і Расіі ў іх адзінстве. Такім чынам, незалежнасць і суверэнітэт Беларусі і Расіі магчымыя толькі ў адзінай Саюзнай дзяржаве», — перакананы доктар філасофскіх навук.

Далей Крыштаповіч, які прайшоў праз чынавенскія пасады кажа, што беларускія чыноўнікі ў асноўнай масе заўсёды арыентаваліся на Захад, на іх стандарты жыцця і дэмакратыі і «ніколі не верылі ў палітыку Аляксандра Лукашэнкі, ні ў беларускі шлях развіцця».

«Неабходна прызнаць Беларусь складовай часткай агульнарускай цывілізацыі. У свой час Аляксандр Лукашэнка ў афарыстычнай форме зусім правільна падкрэсліваў, што «беларус — гэта рускі са знакам якасці». Працягваючы гэтую думку, будзе лагічна сказаць, што «Беларусь — гэта Расея са знакам якасці». Неабходна адмовіцца ад пабудоў разнастайных антырасейскіх «Ельцын-цэнтраў» у Расеі і ўзнясення антыбеларускіх Радзівілаў, Агінскіх і іншых падобных персанажаў у Беларусі. Калі нам удасца гэта зрабіць, то будучыня ў Саюзнай дзяржавы ёсць», — перакананы Крыштаповіч.

Ад 2008 да 2014 года Леў Крыштаповіч з’яўляўся намеснікам у Інфармацыйна-аналітычным цэнтры пры Адміністрацыі прэзідэнта. Толькі з прыходам новага дырэктара Аляксея Дзербіна Крыштаповіч страціў сваю пасаду.

Доктару філасофскіх навук Льву Крыштаповічу 68 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Пекалін Смалявіцкага раёна. Скончыў гістфак БДУ. Аўтар кніг: «Беларусь як руская святыня», «Беларусь і Расія: гістарыясофскае і цывілізацыйнае адзінства».

Цяпер з’яўляецца начальнікам навукова-даследчага аддзелу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Каментары117

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме10

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў19

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме10

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць