14.10.2008 / 18:42

Мясьніковіча цягне да азёраў 2

Прыярытэтнай для будаўніцтва АЭС у Беларусі застаецца Астравецкая пляцоўка (Гарадзенская вобласьць), заявіў старшыня прэзыдыюму Акадэміі навук.

Прыярытэтнай для будаўніцтва АЭС у Беларусі застаецца Астравецкая пляцоўка (Гродзенская вобласць).
Пра гэта старшыня прэзідыума НАНБ Міхаіл Мясніковіч заявіў журналістам 14 кастрычніка падчас адкрыцця ў Мінску выставы EnergyExpo.

Другой па прыярытэтнасці, паводле яго слоў, з'яўляецца Краснапалянская (Чавускі раён Магілёўскай вобласці), трэцяй — Кукшынаўская пляцоўка (Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці).

Старшыня прэзідыума НАНБ патлумачыў, што

Астравецкая пляцоўка найбольш выгадная «ў пытаннях супраціўлення грунтоў».

0
Янка / Адказаць
15.10.2008 / 10:15
Папомніце мае словы: атамная станцыя - гэта як адзіная валюта. Будзе шмат трындзежу, ды будоўля так і не пачнецца. Чаму? А вось як у наступным годзе ... фінансавы крызіс, а ў 2010 - тое самае + выбары, то пагляздім, як знойдуцца мільярды на будоўлю АЭС... Так што, Міша, гавары, гавары...
0
беларус / Адказаць
15.10.2008 / 10:46
муць гэта ўсё. і падман. пляцоўка гэтая карысная толькі ў галоўным - ад яе блізка да ЛЭП, што цягнуцца з Ігналіны ў Еўропу. Вось ужо зараз наша бюракратыя думае не пра энергетычную бяспеку краіны, а як прадаваць энэргію на захад. А папляцімся мы за гэта самым экалагічным і некранутым прамысловасцю куточкам краіны - Нарач, Браслаўскія азёры, Вілейшчына - усё ў радыусе 50-80 км. ад новай АЭС будзе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру