Абноўлена: Сумкі ў метро больш не будуць даглядаць? Разбіраемся

Змены і дапаўненні ў правілы перавозак пасажыраў метрапалітэнам прыняў Савет міністраў сваёй пастановай №234 ад 29 сакавіка., піша Еўрарадыё.

У прыватнасці, супрацоўнікі органаў унутраных спраў цяпер не маюць права даглядаць ручную паклажу пасажыраў мінскага метрапалітэну, паведамляецца на сайце ўрада

Як паведамлялася раней, таксама новыя правілы дазваляюць правозіць у метро зброю, калі ёсць адпаведны дазвол на яе нашэнне. Акрамя таго, дазволена правозіць з сабой газавыя балоны і балончыкі (да 0,5 літра). 

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з пунктам 2 указа прэзідэнта Беларусі ад 5 студзеня 2018 г. №5 «Аб скасаванні ўпраўлення ўнутраных спраў па ахове Мінскага метрапалітэна» і набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0