Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць захавання неабходных тэхналагічных працэсаў у сельскай гаспадарцы для атрымання добрых эканамічных вынікаў.
Пра гэта ён заявіў сёння на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны краіны, паведамляе БелТА.
«Кажаце, што патрэбна дыктатура тэхналогій? Яна будзе. У форме заканадаўчага акту. І такі заканадаўчы акт ўраду трэба падрыхтаваць. І адказнасць за рэалізацыю кожнага яго палажэння», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.