Аляксандр Лукашэнка разам з эканамічнай падкрэсліў і палітычную значнасць сельскай гаспадаркі. Пра гэта ён заявіў 3 красавіка на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці вёскі, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

«Сельскагаспадарчая вытворчасць ужо даўно выйшла за рамкі яе разгляду выключна як часткі эканомікі. Прадукты харчавання — гэта палітыка, і ўнутраная, і замежная. Таму стаўка на развіты аграрны сектар як на адзін з прыярытэтаў развіцця краіны яшчэ на пачатку нашай незалежнасці была дакладнай. Цяпер ужо ніхто з гэтым не спрачаецца. Ад стану спраў у АПК шмат у чым залежаць дабрабыт і сацыяльна-палітычная стабільнасць у краіне», - сказаў ён

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь паўнавартасна гарантуе ўласную харчовую бяспеку, што з'яўляецца найважнейшым фактарам незалежнасці.

«Уявіце, калі б у нас не было прадуктаў харчавання і адзення — самых неабходных для народа, якая б была ў нас незалежнасць, і дзе б мы сёння былі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён канстатаваў, што ў цяперашні час па вытворчасці і спажыванні большасці відаў сельгаспрадукцыі на душу насельніцтва Беларусь істотна пераўзыходзіць іншыя краіны СНД. Валютная выручка ад рэалізацыі айчынных прадуктаў харчавання за 2017 год склала каля $ 5 млрд. «Аднак задача па дасягненні паказчыка ў $ 7 млрд не знятая», - звярнуў увагу беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0