Сваю біянічную лятучую лісіцу распрацоўшчыкі называюць «ультралёгкім лётаючым аб'ектам з інтэлектуальнай кінематыкай». Даўжыня «аб'екта» складае 87 сантыметраў, размах крылаў — 228 сантыметраў, а вага — 580 грам. 

Каб якасна зымітаваць скураныя крылы жывёлаў, распрацоўшчыкі стварылі тонкую, звышлёгкую і вельмі трывалую мембрану, якая складаецца з двух паветранепранікальных плёнак і трыкатажнай тканіны. Усе пласты злучаныя адзін з адным у 45 тысячах кропках, утвараючы своеасаблівую «сотавую» структуру, якая дазваляе крылу гнуцца, але пры гэтым не рвацца пры працяглым выкарыстанні. Зрэшты, робат зможа лятаць, нават калі адно або абодва крыла атрымаюць нязначныя пашкоджанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?