Фота Юліі Міцкевіч

Фота Юліі Міцкевіч

4 красавіка надвор'е вызначыць цёплая паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы. Праўда, уначы і раніцай тэмпература панізіцца да 0.. + 6°С, а ў другой палове дня — +10.. +16°С, на Берасцейшчыне — да +17.. + 19°С.

У Мінску ў сераду чакаецца + 14—16°С, сонечна.

5 красавіка ўдзень +11.. + 17°С, у Мінску да плюс +16—18°С

У пятніцу, 6 красавіка, краіна апынецца пад уплывам атмасфернага фронту з Балтыйскага мора. Кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах моцны парывісты вецер.

Тэмпература паветра максімальная днём ад + 8°С па паўночным захадзе да + 15°С па паўднёвым усходзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0