Трэніраваць клуб будзе Аляксей Кучук, фота Юліі Рыпінскай

Трэніраваць клуб будзе Аляксей Кучук, фота Юліі Рыпінскай

Сёння ў Доме футбола адбылося лёсаванне чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі. Адным з удзельнікаў турніру стаў новы футбольны клуб «НФК Крумкачы», які падаў заяўку ў гэту лігу. Нагадаем, што клуб не можа гуляць у вышэйшым і першым дывізіёне.

Заснавальнікамі каманды, што абвясцілі спадкаемцамі ФК «Крумкачы», сталі беларускі піяніст Юрый Бліноў, вялікі прыхільнік каманды, і былы галкіпер «Крумкачоу» Яўген Касцюкевіч. Ініцыятарамі заяўкі ў другую лігу былі заўзятары. Фармальна гэта новы клуб, новая юрыдычная асоба

Чэмпіянат у другой лізе стартуе 14 красавіка. Першы матч «Крумкачы» правядуць 15 красавіка, паведамляе sport.tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0