03.04.2018 / 13:38

У Гомелі скончыў з сабой 21-гадовы хлопец 9

Трагедыя адбылася 30 сакавіка ў 22.10 на чыгуначным перагоне Лазурная — Касцюкоўка.

Машыніст хуткаснага цягніка Мінск — Гомель, які пад'язджаў да абласнога цэнтра, заўважыў, як на параўнальна невялікай адлегласці ля чыгуначнага палатна вырасла постаць чалавека, ён хутка лёг і паклаў на рэйкі галаву. З боку машыніста былі прыняты ўсе неабходныя ў такіх сітуацыях дзеянні, але пазбегнуць трагедыі з-за блізкай адлегласці не ўдалося. Хлопец загінуў.

Была ўстаноўлена асоба маладога чалавека, які здзейсніў такі неадэкватны ўчынак, перадае sb.by. У чэрвені яму споўнілася б 22 гады. Ён жыў у Гомелі з бацькамі, нідзе не працаваў і не вучыўся, ні ў чым дрэнным не быў заўважаны, не меў праблем з праваахоўнымі органамі.

— Па факце здарэння праводзіцца праверка, падчас якой будуць высветлены матывы ўчынку загінулага, — распавёў Гомельскі транспартны пракурор Сяргей Казакевіч.

УШ

4
ўантуфры / Адказаць
03.04.2018 / 13:50
Маладзёвае безграшоўе - проста жудасць. А там пэўна яшчэ бацькі - "калі ўжо працу знойдзеш, колькі будзеш на нашай шыі сядзець ?". А тут яшчэ ад Лукашэнкі і яго "вертыкальшчыкаў" па тэлевізары і з газет толькі і чутно - "іждзівенцы, дармаеды, вшывыя блохі, пазор, аплата гасударственных нужд".
1
Напишут от любви / Адказаць
03.04.2018 / 14:06
Беспросветный конец туннэля в начале жизни
13
не важно / Адказаць
03.04.2018 / 14:38
ўантуфры,        Не надо валить на родителей. Им тоже никто ничего даром не даёт. Если человек свёл счёты с жизнью, значит у него были причины, и это не главное деньги. 
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру