Суд Маладзечанскага раёна сёння вынес прысуд абвінавачанаму ў забойстве 14-гадовай школьніцы з Вязынкі і прысудзіў яго да 15 гадоў пазбаўлення волі, піша БелТА.

Таксама з абвінавачанага спагнана маральная шкода на суму 100 тысяч рублёў.

Абвінавачаны прызнаў сваю віну цалкам, але ад паказанняў адмовіўся — падчас судовых пасяджэнняў, якія праходзілі на працягу трох месяцаў, ён маўчаў.

З вечара 29 ліпеня 2017 года школьніца лічылася зніклай без вестак. Яе цела з прыкметамі гвалтоўнай смерці было знойдзена 1 жніўня ў лесе недалёка ад дома.

У самыя кароткія тэрміны быў затрыманы падазраваны ў здзяйсненні злачынства. Следства выявіла, што 24-гадовы мінчанін быў у адной кампаніі з 14-гадовай школьніцай і пагадзіўся правесці яе дадому. Па дарозе, у лесе ля садовага таварыства, паміж маладымі людзьмі паўстаў канфлікт, хлопец задушыў дзяўчынку. Па дадзеных следства, абодва знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0