Злучаныя Штаты не падвядуць краіны Балтыі, сказаў у аўторак 3 красавіка Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы з прэзідэнтамі Латвіі, Літвы і Эстоніі. Размова адбылася падчас абеду ў Белым доме, пасля якога прайшла прэс-канферэнцыя.

«З самага пачатку адносін паміж ЗША і краінамі Балтыі ЗША прызнавалі суверэнітэт балтыйскіх дзяржаў… Мы ніколі вас не расчароўвалі. І мы не падвядзем вас», - сказаў Трамп.

Прэзідэнт ЗША таксама пахваліў краіны Балтыі за выдзяленне на абарону 2% ВУП, якія патрабуе НАТА, і асудзіў краіны, якія трацяць на абарону менш, напрыклад, Германію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?