Малеч, каля Бярозы. Можам пахваліц­ца сваёй воласцю. Гады тры таму назад поп узяў прысягу ад парафіі, каб не пілі гарэлкі; мужыкі са дзве нядзелі трымаліся, але па­зней наноў узяліся за сваё. Тагды мужыкі, бачачы, што саўсім звесці п’янства няма сілы, дадумаліся хоць паменшыць п’янства. Яны зрабілі прыгавор у воласці, каб ніхто не меў права прадаваць гарэлку з дому — а толькі ў манапольцы; хто прадасць у хаце, той пла­ціць грамадзе штраф. І цяпер ужо нідзе ў нас не дастанеш з дому гарэлку. Ад гэтага п’янства паменшылася.

«НН». 25 красавіка 1908

Аман (не ОМОН!) забудуе тры раёны ў сэр­цы Менска. Гаворка пра кварта­лы ўздоўж Янкі Купалы і Чырвонаармей­скай. 25 гектараў сталічнай прасторы маюць намер забудаваць аманцы. Прад­стаў­нік інвестара — выканаўчы дырэктар дзяржаўнага генеральнага рэзервовага фонду Султаната Варыт Аль Харусі — за­пэў­нівае, што гэта будуць архітэктурныя шэ­дэў­ры. Да праектавання забудовы цэнтра Мінска аманскія інвестары запрасілі адну з самых знакамітых брытанскіх кампаній — «Чэпмен Тэйлар».

«НН». 4 красавіка. 2008

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0