12.04.2018 / 16:58

Образовательный центр «Крочым разам» создает проект «Онлайн-образование для дошкольников» — организационная встреча 14 апреля 1

Адукацыйны цэнтр «Крочым разам», які ладзіў дзіцячую пляцоўку на свяце 100 год БНР, запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў новым беларускамоўным адукацыйным праекце «Анлайн-адукацыя для дашкольнікаў».

Напрыканцы мінулага года каманда адукацыйнага цэнтра «Крочым разам» пачала працу над праектам анлайн-адукацыі для дашкольнікаў. Ідэя праекту ў тым, каб стварыць воблачную пляцоўку, якая дапамагае атрымліваць якасную беларускамоўную адукацыю. Падрабязней пра праект можна дазнацца ў відэа.

На дадзены момант мы працуем над стварэннем метадычных матэрыялаў і збіраем каманду спецыялістаў: настаўнікаў, праграмістаў, юрыстаў, мастакоў, музыкаў.

Для таго, каб наша праца была якаснай, актуальнай і цікавай для дзетак і бацькоў, мы прапануем усім, хто зацікаўлены ў навучанні дзяцей на роднай мове і мае жаданне паўдзельнічаць ў рэалізацыі праекта анлайн-адукацыі для дашкольнікаў, узяць удзел у арганізацыйнай сустрэчы, якая адбудзецца 14 красавіка ў сядзібе ТБМ з 14:00 да 18:00.

Запіс для ўдзелу тут.

Сустрэча ў Фэйсбуку, УКантакце.

0
Хуткая / Ответить
04.04.2018 / 19:39
Крута! Чакаем з надзеяй.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера