04.04.2018 / 12:13

Новая рэформа Карпенкі: у найлепшых калгасах краіны створаць школы са спецыяльнымі «агракласамі» 30

Агракласы з'явяцца ў беларускіх школах у новым навучальным годзе. Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведаміў першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Мікалай Раманюк.

«З новага навучальнага года ў беларускіх школах нароўні з педкласамі з'явяцца і агракласы. На дадзены момант у нас ёсць акрэсленая дамоўленасць аб стварэнні 10 такіх класаў. Мы ўжо падрыхтавалі практычна ўсю праграмную дакументацыю для настаўнікаў школ, якія будуць іх весці», — сказаў Мікалай Раманюк.

Ён адзначыў, што агракласы плануецца адкрываць у вёсцы і ў невялікіх гарадах па ўсёй рэспубліцы. «Агракласы будуць стварацца на базе 10—11-х класаў школ буйных вёсак, сёл, невялікіх гарадоў, часам раённых цэнтраў. Трапіць туды дзеці змогуць пасля размовы, улічвацца будуць і выніковыя балы», — праінфармаваў першы прарэктар.

Па словах Мікалая Раманюка, таксама пастаўлена задача стварыць школы ў найлепшых гаспадарках краіны, дзе перспектыўныя студэнты сельгасспецыяльнасцяў змогуць праходзіць вытворчую практыку. «Школы будуць створаны пры буйных базавых гаспадарках з добрым абсталяваннем. Там студэнты будуць вывучаць новую тэхніку, асвойваць сучасныя тэхналогіі. Праца па стварэнні школ вядзецца. Зараз нашы студэнты праходзяць практыку на базе трох вучэбна-навукова-вытворчых цэнтраў пры СВК «Агракамбінат Сноў», Агракамбінат «Дзяржынскі» і «Ждановічы», — сказаў на заканчэнне ён.

2
Лявон / Адказаць
04.04.2018 / 12:20
А дык вось каго хочуць зрабіць з вучняў, прыраўняўшы гімназіі да школ...
1
AgroHunter / Адказаць
04.04.2018 / 12:28
IT-country, they said
1
добра / Адказаць
04.04.2018 / 12:33
Коля хай ідзе ў аграклас. Потым будзе працаваць на мехдвары, а пасля працы гуляць у хакей.
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру