Магазін «Акадэмічная кніга» запрашае 10 красавіка ў 18 гадзін на аўтограф-сесію Міхаіла Галдзянкова ў сувязі з выхадам новай кнігі «Крывавы патоп. Гісторыя Айчыннай вайны Беларусі 1654-1667 гадоў».

Кніга апісвае трагічную для Беларусі вайну 1654-1667 гадоў як з пункту гледжання сучаснікаў, гістарычных дакументаў, так і з пазіцыі ваеннай навукі таго перыяду.

Кніга разбурае стэрэатыпы і міфы аб гэтай вайне, навязаныя за гады царызму і савецкага перыяду, калі праўдзівы сэнс і ход вайны або замоўчваўся, альбо скажаўся.

Вялікая колькасць ілюстрацый і картаў робіць кнігу цікавай і вобразнай. Выданне разлічаная на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй краіны.

Падчас аўтограф-сесіі можна будзе набыць кнігу і атрымаць аўтограф аўтара.

РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0