Міністэрства юстыцыі даслала ліст на адрас Нацыянальнага камітэту АГП. Прадметам увагі зрабіліся паводзіны старшыні партыі Анатоля Лябедзькі.

Спасылаючыся на некаторыя публікацыі (на «Белорусских новостях», радыё «Свабода» і на нашым сайце www.ucpb.org), Міністэрства юстыцыі наракае на дзеянні Анатоля Лябедзькі: як гэта ён выйшаў на Кастрычніцкую плошчу, каб пратэставаць з нагоды фальсыфікацыяў на «парлямэнцкіх выбарах».

Міністэрства юстыцыі нагадала, што ў адпаведнасьці з заканадаўствам «асоба, якая выступае ад імя юрыдычнай асобы, павінна дзейнічаць добрасумленна і разумна».

На гэтай падставе начальнік Упраўленьня грамадзкіх аб’яднаньняў А.Сьліжэўскі, які падпісаў ліст, выказвае меркаваньне, што АГП у сваёй дзейнасьці не выконвае «прынцыпы дэмакратызму і законнасьці».

Да таго ж гаворка ў лісьце ідзе пра «так званую «Палітраду АДС».

«Я насамрэч заклікаў 28 верасня выходзіць на акцыю пратэсту, — кажа старшыня АГП Анатоль Лябедзька. — Але пры чым тут Аб’яднаная грамадзянская партыя? Што ж да АДС, дык, калі ў Міністэрства юстыцыі маецца заклапочанасьць лёсам кааліцыі, няхай гэтае ведамства зробіць прапанову палітычным партыям афіцыйна яе зарэгістраваць. Такі падыход якраз і будзе адпавядаць прынцыпам дэмакратызму і законнасьці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?