Выкід аміяку адбыўся сёння на мінскім прадпрыемстве «Малочны гасцінец», паведамляе 112.by

Сёння ў 11.26 у МНС паступіла паведамленне, што спрацаваў апаратна-праграмны комплекс на прадпрыемстве «Малочны гасцінец», што па Партызанскім праспекце, 170.

«Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, высветлілі, што ў адным з цэхаў адбываецца выхад аміячных параў. Мяркуецца, прычынай інцыдэнту магло стаць пашкоджанне сальніка аміячнага кампрэсара. Работнікі аб'екта панізілі ціск у кампрэсары, адключылі яго, у памяшканні спрацавала сістэма арашэння. Работнікі МНС агарадзілі месца здарэння і разбавілі канцэнтрацыю аміячнай вады. У 13.42 работы былі завершаны», — паведамляе прэс-служба МНС.

Перавышэнне нормаў гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі фіксавалася толькі ў памяшканні цэха, выхаду рэчыва за межы будынка не адбылося. Пацярпелых няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0