04.04.2018 / 17:44

У красавіку ў Гродне знясуць старыя будынкі. Чыноўнік: Мы ачысцім горад ад гэтых непрывабных збудаванняў 37

У Гродне да канца красавіка знясуць старыя аварыйныя будынкі і збудаванні. Сярод іх — былы гарбарны завод, ваенныя склады на Дзяржынскага, старыя будынкі па вуліцах Леванабярэжнай, Перамогі, Зярнова і Міцкевіча.

Многія гродзенцы абураныя такім рашэннем. Блогер Яўген Аснарэўскі кажа, што гэта чарговы ўдар па архітэктурнай спадчыне Гродна.

«Так яны і не зразумелі значэнне гэтага раёна і яго турыстычны патэнцыял. Гісторыкі патрацілі мноства сіл, каб растлумачыць чынавенству, чым яны распараджаюцца. Перш за ўсё пагроза вісіць над некаторымі драўлянымі будынкамі, поўнага знішчэння забудовы пакуль не плануюць, тым не менш, гэтыя драўляныя будынкі ўяўляюць істотную каштоўнасць», — піша на сваёй старонцы ў фейсбуку Яўген.

«На петыцыю нават не адказалі. Тым не менш факт застаўся зафіксаваным. Купка энтузіястаў не можа на роўных змагацца з глухім чынавенскім кагалам, які робіць што хоча,» — кажа блогер.

Па яго словах, драўляная спадчына — не менш важная за каменную. Цяпер ідзе барацьба за турыста, а заходняму турысту такія будынкі могуць быць цікавыя.

«Каменнай старадаўняй архітэктуры ў іх сваёй поўна, а вось драўляная — гэта асаблівасць дадзенага рэгіёну, яе трэба прасоўваць. Акрамя таго, захоўваць такія будынкі абавязак беларусаў, гэта наша спадчына і яна не павінна знішчацца»,

— распавядаў Яўген Hrodna.life.

«Мы ачысцім горад ад гэтых непрывабных збудаванняў»

Першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Жук кажа, што знос правядуць у тых месцах, дзе згодна з генпланам будаўніцтва жылля не прадугледжана. Гэта водаахоўнай зоны, санітарныя зоны прадпрыемства.

«Мы ачысцім горад ад гэтых непрывабных збудаванняў», — сказаў Андрэй Жук у інтэрв'ю «Гродна Плюс».

1
З-пад Гомля / Адказаць
04.04.2018 / 17:54
Мы ачысьцім гарады ад гэтых непрывабных чыноўнікаў! 
Гарадзенцы, няўжо спосабу не знойдзеце?
1
Клёк / Адказаць
04.04.2018 / 18:04
Мазгі б сабе прачысцілі
1
вар / Адказаць
04.04.2018 / 18:08
Варвары
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру