Над будаўнічай пляцоўкай дзіцячага садка ў райцэнтры з'явіліся клубы густога дыму. Чатыры пажарныя разлікі накіраваліся да месца здарэння, паведамляе МНС.

Высветлілася, што на даху аб'екта будаўніцтва адбываецца гарэнне бітуму ў чатырох жалезных бочках аб'ёмам ад 20 да 50 літраў.

Месца правядзення агнявых работ было абсталявана вогнетушыцелямі, якія будаўнікі выкарысталі пры ўзнікненні узгарання. Канчаткова ліквідавалі няштатную сітуацыю ратавальнікі. На гэта спатрэбілася каля трох хвілін. Шкода аб'екту не нанесена.

Прычына ўзгарання — парушэнне правіл пажарнай бяспекі пры правядзенні агнявых работ (разагравалі бітум у ёмістасцях).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0