Законапраект аб унясенні змен у парадак ўручэння позвы ў ваенкамат ухвалены Дзярждумай Расіі ў першым чытанні.
Згодна з праектам закона, позвы можна будзе рассылаць заказным лістом па пошце з паведамленнем аб ўручэнні па месцы жыхарства або па месцы працы. Яна лічыцца уручанай, калі яе атрымаў не толькі сам прызыўнік, але і любы яго сваяк. Таксама мужчыну прызыўнога ўзросту давядзецца з'явіцца ў ваенкамаце, нават калі ён не атрымаў позву. Калі ён не зробіць гэтага да наступнага прызыву, то стане ухілістам.
На 1 студзеня 2017 года прызыўныя пункты не далічыліся каля 170 тысяч расіян.