04.04.2018 / 21:23

Цэнтр дзяржаўнай мовы ў Латвіі праверыць веды латышскай мовы сярод школьных настаўнікаў 20

Цэнтр дзяржаўнай мовы Латвіі праверыць веды настаўнікаў школ нацменшасцяў. Папярэджанні аб будучых праверках ўжо высланы ў многія школы Рыгі, высвятліў LTV7.

У Цэнтры дзяржаўнай мовы запэўнілі, што крытэрыі ацэнкі будуць такімі ж, як і раней. Інспектары будуць ацэньваць прагрэс настаўнікаў, параўноўваючы цяперашні вынік з іх поспехамі ў ходзе папярэдніх праверак. Правяраючыя гатовыя пайсці насустрач тым настаўнікам, якія пакажуць прагрэс і добрасумленнае стаўленне да прафесійных патрабаванняў. Настаўнік павінен ведаць латышскую мову на другім вышэйшым узроўні — C1.

«Мы прагназуем, што сітуацыя палепшылася. Аднак, каб прыйсці да такой высновы, нам трэба правесці праверку. Хачу падкрэсліць, што гэта не з'яўляецца нечым надзвычайным», — паведаміла намеснік дырэктара Цэнтра дзяржаўнай мовы Інгрыда Берзіня.

3
mensavend / Адказаць
04.04.2018 / 21:33
Это нормально: учитель должен знать язык страны, в которой живёт, как и в любой другой стране мира. 
4
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
04.04.2018 / 21:39
Што у гэтым дзiунага? Гэта толькi у Беларусi акупантавы служкi у школах могуць казаць , што не збiраюцца вучыць мову . Усiх настаунiкау да люстрацыi . Гэта яны забяспечвалi фальсыфiкацыю на вырабах
43
из Гродно / Адказаць
04.04.2018 / 21:50
Там уже  учить скоро будет некого,а они все зациклились на "мове".
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру