Facebook скануе асабістыя паведамленні карыстальнікаў Messenger для праверкі іх на прадмет абразлівага кантэнту, выкарыстоўваючы тыя ж інструменты, што і ў публічных допісах. Пра гэта прадстаўнік Facebook Messenger паведаміла Bloomberg.

«Напрыклад, у месенджары, калі вы адпраўляеце фатаграфію, нашы аўтаматычныя сістэмы скануюць яе, выкарыстоўваючы сістэму параўнання фатаграфій, каб вызначыць, ці прысутнічаюць там выявы эксплуатацыі дзяцей», — цытуе яе словы агенцтва. Таксама Facebook Messenger скануе спасылкі, якія перасылаюць карыстальнікі для праверкі іх на вірусы.

«Facebook распрацаваў гэтыя аўтаматызаваныя прылады для таго, каб мы маглі хутка спыняць абразлівыя паводзіны на платформе», — дадала прадстаўніца кампаніі.

Як адзначае Bloomberg, Facebook скануе таксама і тэксты паведамленняў. Увесь кантэнт павінен адпавядаць «стандартам супольнасці», сказала прадстаўніца кампаніі. У Facebook запэўнілі, што не выкарыстоўваюць інфармацыю з перапісак для рэкламы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?