05.04.2018 / 10:27

Рыгор Васілевіч: Давайце кожную другую сесію ў парламенце праводзіць па-беларуску 83

Экс-старшыня Канстытуцыйнага суда і экс-пракурор Рыгор Васілевіч выступіў з ініцыятывай, каб сесіі Палаты прадстаўнікоў праводзіліся па чарзе па-беларуску і па-руску. Такую прапанову ён агучыў падчас круглага стала ў парламенце.

Рыгор Васілевіч. Фота Сяргея Гудзіліна.

«Калі трэба і наспеў час прымаць законы на рускай і беларускай мове — дык калі ласка, няма ніякіх… (перашкод — падказалі з залы — Аўт.). Рыхтуйце праекты законаў на рускай і беларускай мовах. Я не думаю, што варта кідацца з боку ў бок: прымалі па-руску, а цяпер вось па-беларуску, давайце і так, і так. Тут пытанне ў менталітэце і таксама ў выдатках, якія ўзнікнуць у сувязі з падрыхтоўкай законаў на дзвюх мовах.

На першы час можна праводзіць адну сесію па-руску, адну па-беларуску. Калі па-беларуску, то законапраект разглядаецца па-беларуску.

Дзяржаўныя служачыя павінны выконваць патрабаванні закона «Аб мовах» і закона «Аб дзяржаўнай службе». Усе павінны ведаць дзве дзяржаўныя мовы, а беларускую мову, звычайна, не ведаюць. І парушаюць заканадаўства. І тады, калі адказваюць на звароты грамадзян. Можа, прыняць закон аб мовах у новай рэдакцыі.

Калі [чалавек] атрымлівае грамадзянства, то трэба, каб было актыўнае разуменне абедзвюх моваў».

АЯ

115
Иван / Адказаць
05.04.2018 / 10:33
Давайте. Только на первой ссссии все перейдут на трасянку
6
Ира / Адказаць
05.04.2018 / 10:37
Гэта добра и правильна!
3
Віця / Адказаць
05.04.2018 / 10:42
Згодзен. А хто не зможа вывучыць - не зможа і займаць дзяржаўную пасаду. Гэта норма любой краіны.
Паказаць усе каментары/ 83 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру