Адключэнне ацяплення ў жылфондзе ды аб'ектах сацыяльнай і культурнай сферы ў Мінску пакуль не плануецца, магчыма, адпаведнае рашэнне будзе прынята да сярэдзіны красавіка, паведаміў БЕЛТА намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў.

«Будзем арыентавацца на ўмовы надвор'я: калі сярэднясутачная тэмпература на працягу трох дзён пратрымаецца на ўзроўні 8 градусаў цяпла, тады і будуць падставы для адключэння, - сказаў Віктар Лапцеў. — Пакуль што такое рашэнне не прымалася, графік адключэнняў не складаўся. Мяркую, гэта адбудзецца да сярэдзіны красавіка».

 З сённяшняга дня, 5 красавіка, у сталіцы пачынаюць адключаць ацяпленне ў адміністрацыйных будынках і на прадпрыемствах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0