Грамадства8686

Лукашанец: Няма грошай на беларускамоўны пераклад? Давайце пісаць па-беларуску і паглядзім, ці знойдуцца грошы на рускамоўны пераклад

Першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лукашанец заклікаў прымаць законы на дзвюх дзяржаўных мовах. З такой заявай ён выступіў падчас круглага стала ў парламенце.

Аляксандр Лукашанец (злева). Фота Сяргея Гудзіліна.

«Праз чвэрць стагоддзя мы прыйшлі да ўсведамлення важнасці выканання моўнага заканадаўства і вырашэння праблем гарманізацыі моўнага жыцця. Я выкажуся як грамадзянін, які мусіць выконваць моўнае заканадаўства. У нас дзве дзяржаўныя мовы.

Унясенне ўдакладнення «ці» ў законе «Аб мовах» трэба здымаць.

Кожны грамадзянін у сваёй дзейнасці мае права карыстацца дзвюма мовамі і мае права любую інфармацыю атрымліваць на любой мове. Дзяржава павінна забяспечыць гэтае права любому грамадзяніну.

Сыходзячы з гэтага, вяртаемся да «ці»: з афармлення гэтага закона чытаем, што прыярытэт на рускай ці беларускай, а ўжо пасля — на беларускай ці рускай. Трэба прымаць на беларускай і рускай!

Усе законы ці ўсе гэтыя акты, якія маюць агульнадзяржаўнае значэнне, без усялякіх выключэнняў павінны публікавацца на дзвюх мовах.

Што не дае часцей карыстацца мовай? Недастатковая моўная кампетэнцыя грамадства і дзяржслужачых, каб не было такога — мы б і не абмяркоўвалі.

На беларускай і рускай мове, абавязкова. Я не бачу праблем, як гэта зрабіць. Усе нарматыўныя акты павінны падпарадкоўвацца Канстытуцыі і закону «Аб мовах». Яны могуць падавацца на любой — лепш на дзвюх, — на канчатковым этапе іх абмеркавання будзе рабіцца пераклад. Але прымацца і зацвярджацца на дзвюх мовах, у адзін дзень. Яны павінны мець аднолькавую заканадаўчую сілу.

Што да фінансаў: гэта не самае галоўнае, гэта адгаворка. Тыя невялікія дадатковыя фінансавыя выдаткі, якія будуць звязаныя, акупяцца, таму што яны здымуць вялізную масу праблем. Гэта акупіцца. Мы 25 гадоў жывем у Рэспубліцы Беларусь, мы павінны ўсвядоміць гэта, усвядоміць статус краіны са сваім адметным тварам.

У канстытуцыі БССР 1927, і 1937 законы прымаліся на некалькіх мовах. Няўжо цяпер, у ХХІ стагоддзі мы гэта не можам ажыццявіць у нашай дзяржаве? У нас што, мала спецыялістаў, якія падрыхтуюць прафесійны пераклад? Гэта не праблема», — заявіў акадэмік Лукашанец.

Няма грошай на беларускамоўны пераклад? Давайце пісаць па-беларуску і паглядзім, ці знойдуцца грошы на рускамоўны пераклад, прапанаваў ён.

Каментары86

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск сцягваецца вайсковая тэхніка1

У Валгаградзе катафалк уляцеў у падземны пераход1

Ціханоўская: Расійская апазіцыя павінна дыстанцыявацца ад імперыялістычнага наратыву19

Беларуская чыгунка збіраецца правесці аптымізацыю штату на 30%8

Насуперак дэклараванаму намеру эканоміць, ЗША павялічаць бюджэт Пентагона да касмічнага памеру6

Лукашэнка зноў апраўдваўся за георгіеўскія стужкі: гэтым разам перад расійскім паслом31

«Маша і Мядзведзь» пакідаюць Расію11

На выбарах у Румыніі за выхад у другі тур змагаюцца нацыяналіст, ліберал і кансерватар

Хуткамарынаваная радыска — вясновы хіт2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць