Міхаіл Угараў. Фота oppeople.ru.

Міхаіл Угараў. Фота oppeople.ru.

Сям’я прыняла рашэнне пахаваць яго на Траекураўскіх могілках. Але мясцовая адміністрацыя дала ясна зразумець: там хаваюць толькі «заслужаных дзеячаў», а ва Угарава «заслуг перад дзяржавай няма». Месца прапанавалі купіць на камерцыйнай аснове, за 740 тысяч расійскіх рублёў за той кавалак (ці каля 12 тысяч даляраў).

Супрацоўнікі тэатра прынялі рашэнне сабраць суму самастойна, анансаваўшы пра пачатак народнага збору сродкаў на афіцыйнай старонцы тэатра 3 красавіка. «Мы таксама лічым, што заслуг перад дзяржавай у Міхаіла Юр'евіча няма, і гэта — шчасце, — затое ў яго ёсць заслугі перад краінай і ўсім сучасным тэатрам», — напісалі калегі Міхаіла.

Неабходную суму назбіралі менш чым за дзень: «Мы ўсім светам сабралі грошы на тое месца, якое належыць Міхаілу Юр'евічу па праве. Мы сабралі іх, пакуль мэрыя адмаўляла, думала, а потым прапанавала «паўторна папрасіць» (без гарантыі). Нам пераводзілі па 100, 200, 300 рублёў са словамі «гэта і мая страта» і «мы справімся». Дарагія людзі, вы нерэальныя, дзякуй вам».

Рэжысёра павінны былі пахаваць ужо сёння, у 13.00 па маскоўскім часе.

А мы ж вырашылі даведацца, колькі б каштавала «элітная» зямля ў Мінску.

Як нам расказалі прадстаўнікі розных могілак, а таксама супрацоўнікі «Камбіната КБА», усе элітныя мінскія могілкі кшталту Маскоўскіх, Кальварыйскіх ці Ваенных даступныя толькі для дазахавання ў магілу да сваякоў ці на месца, якое было зарэзервавана раней. Выключэнне могуць зрабіць выключна для заслужаных дзеячаў краіны і тое толькі па асабістым рашэнні Мінгарвыканкама. Звычайны чалавек не можа купіць сабе там зямлю. «Нават калі у вас шмат грошай», — пераканалі нас.

Для «простых» жыхароў сталіцы побач з Мінскам даступныя толькі Заходнія могілкі (два першыя месцы — бясплатна, усе наступныя — каля 1000 беларускіх рублёў). Для ветэранаў вайны адведзены асобны ўчастак у Калодзішчах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?