У Турцыі, ва ўніверсітэце Асменгазі ў Эскішэхіры адбылася страляніна, па папярэдніх дадзеных чатыры чалавекі загінулі.

Як паведамляе Daily Sabah, страляніну зладзіў выкладчык універсітэта, ён быў затрыманы паліцыяй на месцы інцыдэнту.

Па папярэдніх дадзеных, ахвярамі сталі супрацоўнікі адміністрацыі і выкладчыкі універсітэта. Тры чалавекі атрымалі раненні.

Матывы злачынства пакуль няясныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0