Следчы камітэт прыняў да вытворчасці крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка кампаніі-перавозчыка ў Мінску, паведаміла БелТА.

Кіраўнік ТАА «КВТ-імпарт» падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры) КК. Ён узяты пад варту. Праводзяцца следчыя дзеянні.

У праваахоўныя органы звярнуліся некалькі кіроўцаў, якія супрацоўнічаюць з Uber праз ТАА. Па іх словах, каля 150 чалавек не могуць атрымаць зарплату, якую яны зарабілі за мінулы месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0