14 кастрычніка Ўкраіна святкавала адразу тры святы: Пакроў Багародзіцы, Дзень казацтва і дзень Украінскай Паўстанцкай Арміі.

Ва ўкраінскай дзяржаўнай палітыцы што да ацэнкі гісторыі часоў Другой сусветнай вайны адбыліся істотныя зрухі. УПА афіцыйна была прызнана паўстанцкай арганізацыяй, якая змагалася за незалежнасць.

У пракат выйшлі адразу некалькі мастацкіх і дакументальных фільмаў, прысвечаных дзейнасці АУН-УПА і лёсу іх лідэраў. На Тэрнопальшчыне й Львоўшчыне былі ўсталяваныя колькі помнікаў Сцяпану Бандэры. У школьных падручніках з'явіліся асобныя главы прысвечаныя «ўкраінскай партызанцы». Таму не дзіва, што адметнасць сёлетнега святкавання дня УПА стала правядзенне акцый практычна па ўсёй краіне.

У Заходняй Ўкраіне такія мерапрыемствы традыйцыйна праходзяць мірна і з вялікаю помпай. Там ваяроў УПА сапраўды лічаць сваімі героямі і ставяцца да іх адпаведна. Так у Львове адбыўся мітынг і парад ветэранаў, у якім ўзялі ўдзел каля 600 былах ваяроў і яшчэ некалькі тысяч чалавек.

На ўсходзе, дзе моцныя прарасейскія настроі, мясцовыя камуністы і расейскія арганізацыі спрабавалі перашкодзіць мерапрыемствам.

У Днепрапятроўску й Данецку на цэнтральных плошчах былі праведзеныя выставы, мітынгі й канцэрты паўстанцкіх песняў.

У Кіеве меўся адбыцца марш ветэранаў і канцэрт. Аднак гарадзкія ўлады ў апошні момант забаранілі шэсце па цэнтральных вуліцах горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?