06.04.2018 / 12:51

«Прышэльцу» з Рэчыцы так і не зрабілі аперацыю: хвароба перайшла ў анкалогію  63

«Наша Ніва» расказвала гісторыю простага работніка «Рэчыцадрэва» Леаніда Сасноўскага. 

«Тварам стаў як прышэлец»: у Рэчыцы медыкі недаглядзелі мужчыну з гаймарытам, цяпер ён застанецца інвалідам

Мясцовыя дактары спачатку не змаглі дыягнаставаць у яго гаймарыт, потым лячылі не ад таго. 

У выніку гной раз'еў храшчы і косткі твару, вочы распаўзліся ў бакі, выгляд стаў як у прышэльца — у платнай клініцы схапіліся за галаву і адправілі на аперацыю. 

Але, як стала вядома цягам дадатковага абследавання, аперацыю зрабіць ужо немагчыма — на месцы гнайнікоў развілася анкалогія. 

«Аперацыю можна было рабіць пару месяцаў таму, калі злаякасных працэсаў яшчэ не было.

У анкацэнтры ўсе ў шоку ад рэчыцкіх дактароў, Леанід ужо прайшоў першы курс хіміятэрапіі, цяпер ён дома з моцным галаўным болем.

Што будзе далей, невядома», — сказаў нам сябар мужчыны Алег Шабетнік. 

АЯ

2
Мазь окопника / Адказаць
06.04.2018 / 12:57
Вот это точно клетка! Даже без вариантов.
5
в / Адказаць
06.04.2018 / 13:04
'Пришельцу'? Ребята, вы адекватны?
55
Войшвід / Адказаць
06.04.2018 / 13:06
Галаданне. Чытайце Вайтовіча.
Паказаць усе каментары/ 63 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру