06.04.2018 / 13:16

У Крамлі заявілі, што карыстаюцца Telegram

Месенджар Telegram вельмі зручны і выкарыстоўваецца ў Крамлі ў тым ліку для размовы з журналістамі, распавёў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша lenta.ru

«Будзе вельмі шкада, калі не будзе знойдзены кансэнсус. А пакуль, наколькі мы разумеем, ён не знойдзены. Але закон ёсць закон, і калі ён не будзе выкананы і будуць прыняты адпаведныя меры, мы будзем шукаць альтэрнатыву, якая найлепшым чынам будзе адпавядаць нашым патрэбам», — паведаміў Пяскоў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру