Фота: dev.by
Разумная сістэма для працы з краўд-платформамі, інтэрактыўныя боты, аўтаматызацыя працы на аснове машыннага навучання — кампанія WorkFusion распрацоўвае прадукты, рынак для якіх яшчэ толькі фарміруецца. Кантракты з топавымі банкамі ЗША і Еўропы і інвестыцыі памерам $14 млн — усё гэта было дасягнута толькі за першыя пяць год існавання.
З тых часоў кампанія WorkFusion з перспектыўнага стартапа ператварылася ў важнага гульца сусветнага рынку кагнітыўнай аўтаматызацыі і RPA (рабатызаванай аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў).
Кампанія плануе накіраваць інвестыцыі на пашырэнне сусветнай экспансіі і паглыбленне даследаванняў у галіне выкарыстання штучнага інтэлекту і аўтаматызацыі працы.
«Попыт на нашы прадукты вырас на 850 адсоткаў у 2017 годзе, што паказвае на важнасць тэхналогій штучнага інтэлекту ў аўтаматызацыі такіх бізнэс-працэсаў, як рэгістрацыя кліентаў, апрацоўка патрабаванняў у страхаванні і ўлік фінансаў», — распавёў dev.by генеральны дырэктар кампаніі Алекс Ляшок.