Восенню 2017 лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук заявіў, што група бярэ перапынак у канцэртах, а сам паехаў у Стэнфардскі ўніверсітэт — вучыцца і выкладаць.

Між іншым ва Украіне спявак зноў трапіў у сацыялагічныя рэйтынгі як адзін з патэнцыйных прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла. Зрэшты, проста са Штатаў музыкант адмаўляў чуткі аб палітычных амбіцыях, маўляў, улада яго не цікавіць.

Падчас творчай паўзы Вакарчук амаль не з'яўляўся ў публічнай прасторы. Аднак цяпер ён прыехаў ва Украіну і вырашыў правесці адкрытую сустрэчу са студэнтамі і прыхільнікамі ў Кіева-Магілянскай акадэміі.

Самога госця Магілянка сустрэла авацыямі, а правяла спевам. Ён, раздаючы аўтографы, раіў «трымацца праўды». Выступ выглядаў як пачатак прэзідэнцкай кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?